lighty_stork: hubble photo (creative)
lighty_stork ([personal profile] lighty_stork) wrote2008-02-11 07:59 pm

(no subject)

І прыйшлі да мяне кнігі з knihi.net.
А плаціць за тыя кнігі - накладзеным плацяжом, г.зн. пры атрыманні, на пошце. І аператарка павінная запоўніць нейкую форму на камп'ютары. А прозьвішча таварыша, якому плаціць, нязручнае: тут вам і "наша ўсё" Ў, і "Я ў першым складзе перад націскам". Аператарка ў мяне пытаецца, як гэта па-руску. Я, натуральна, ня ведаю. Аператарка зьвярнулася да калегі - як пераключыць сістэму на беларускую мову...
...Гэтыя вочы трэба было бачыць! Далібог, такога зьдзіўленага твару мне пакуль не сустракалася.

Затое, цяпер я маю цудоўны фотаальбом з выявамі могілак... прабачце, крыжоў. На могілках :)