lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
"Нас вы зьнішчылі.

Але Ўкраіна вас закапае."

неяк так вось...
lighty_stork: (moderately thoughtful)
Днямі ня вытрымала, напісала ліст І.Л. Справа сур'ёзная, выпендриваться нельга, таму пісала на той мове, на якой думаю - то-бок, па-руску.
Дапісала ліст, у галаву прыйшоў пастскрыптум (з паў-ліста памерам атрымаўся). Запісала - на той мове, на якой ён прыйшоў. Так і паехаў у тое Жодзіна дзьвюхмоўны ліст...

(знарок даслала заказным ("і хай задушацца", бо казалі, што іншую пошту яму не даюць), дык на наступны дзень адвакат паведаміў, што хлопцу пачалі даваць пошту)
(а сёння І.Л. спыніўся, толькі непакоіць, ці здолее аднавіцца цяпер)
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
...У раённым тэлеграме патрэбная апытанка з трох пунктаў:
* Здрада
* Перамога
* Ганьба
lighty_stork: (prapalityku)
Закону болей няма. Нават ілюзіі закону болей няма. Мне страшна.

...Была такая добрая дзіцячая кніжка ў чацьвёртым, здаецца, класе, і там у прадмове было - "Ніколі не забудзем, нікому не даруем". Пераклікаецца.
lighty_stork: (prapalityku)


(Відэараду апошніх куплетаў бракуе пэўнай колькасьці спадароў з чынавенства, БТ і СБ - яны там дужа пасавалі б)

...Але ёсьць тут адно маленькае "але": "Калыма".

Ці баялась я, Лайці, Калымы? Не, бо калі я дазналася пра тую Калыму, гэта была іншая краіна. Або страшныя гісторыі з мінулага краіны маёй (ну, калі вязнямі былі і людзі, і, уласна, зямля)... так, панесла ў пафас, спыніся. За мяжой гэта было, хоць ты абглядзіся расейскім тэлебачаннем.

Нуок, паэт старэнькі, ягонае юнацтва прыпала на часы, калі Калыма была актуальная. А спевакі жа плюс-мінус маё пакаленне, не?

І драпае, драпае ўспрыяцце гэтая Калыма, больш за выбар мовы драпае. Бо з мовай мы - расейскамоўныя беларусы, а з Калымой - наўпрост расейцы.
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Я цяпер хаджу ў краму недзе ў 21:00 - 22:00. Тады ў Гіппа дастаткова пуста, што падаецца мне больш бяспечным у сэнсе вожыка. У масцы хаджу, бо крыху памяншае верагоднасьць і трывожнасьць. Іншыя людзі ў краме збольшага ў масках, гэта таксама памяншае верагоднасьць і трывожнасьць. У чэргі, дарэчы, становяцца з дыстанцыяй, як належыць.

НуОК.

Спатрэбілася тут мне трапіць у аптэку, якая знаходзіцца ў "Мандарыне". Пайшла сярод дня. Па Мандарыне швэндаецца натоўп, у еўраоптаўскіх чэргах стаяць без дыстанцыі ўвогуле, без масак амаль усе.

То-бок, бурбалку - ілюзію, што людзі навокал збольшага сьцерагуцца - стварае нават такая простая рэч, як час, у які ты йдзеш у краму. Ня ведаю, ці залежыць яно ад крамы. Правяраць (зазіраць у Гіппа ў 19:00 пятніцы) ня буду.
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
"Трактор всех вылечит" (с) Пажыццёвы - пра каранавірус
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Говорят, они пробили новое дно.

Имею мнение, не оспоришь - дно было пробито в Бресте, но никто этого не заметил.

Іхняя закаханасць у НКУС - справа вядомая, і Курапаты для Пажыццёвага - гэта Пазьняк, а Пазьняка ён ненавідзіць. А ў Берасьці быў не НКУС, там ахвяры нацыстаў, і што - спынілі будоўлю? З-зараз, і шчэ штраф за "распространение печатных материалов нерекламного характера", каб вянкі несанкцыянаваныя да плота не цягаў.
lighty_stork: (prapalityku)
Былі сабе чацьвёра сяброў-беларусаў у Віленскай семінарыі. Першы памёр ад сухотаў, другога забілі нацысты, трэцяга нкусаўцы, а чацьвёрты ўцёк быў за мяжу, быў з-за мяжы выдадзены саветам, адседзеў у гулагу, вызваліўся, з'ехаў і ў васьмідзесятыя выдаў мемуары.
lighty_stork: (prapalityku)
Як мы ведаем з класікі, кожны беларус мае дзьве душы.

Таму адзіночны пікет у выкананні беларуса аўтаматычна ператвараецца ў масавае мерапрыемства. Можна штрафаваць адразу, не падсылаючы дадатковага шуняўку ці цітушку. Між іншым, эканомія дзяржсродкаў.

Горад

May. 16th, 2017 09:57 pm
lighty_stork: (prapalityku)
Жыў-быў горад на памежжы,
На падвоеным памежжы,
Не пашэнціла яму:
Сем разоў яго палілі,
Потым тройчы разбамбілі,
Аднавілі ў брыдкім стылі,
І жывуць.
(Нібы - жывуць)

Жыў-быў горад. Кроў сцякала
Па трох рэках аж да мора.
Пяць стагоддзяў кроў сцякала,
А пасля пайшла вада.
Тут ня ўсе вакол жывыя,
І сама я нежывая.
Мы ў дамку! Мы ў дамавінцы!
...Толькі б не знайшла бяда.
lighty_stork: (prapalityku)
...А як будзе "дешёвое жлобство", бо проста "танная сквапнасць" не адлюстроўвае?..

Не, ну ў iх заўсёды так. Школьнiкаў на бульбу, дактароў прыбiраць лес, з беспрацоўных падатак, на падаткi падатак, службу ў армii выключыць з працоўнага стажу i пенсiю не плацiць. Вось цяпер заўважылi, што ўсе тры святы прыпалi на суботу-нядзелю, i вырашылi падараваць нам аж цэлы выходны дзень - другое студзеня!

...Ну й перанеслi працоўны дзень з 02.01 на 21.01, шчодрыя нашы казлы.


(ў нас тут ва ўсiх адразу з'явiлася "неабходнасць працаваць па праэкце"))))))) )
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Захацела даведацца, як завецца мая вуліца па-беларуску.
Не даведалася.

(Нейкі афіцыйны рэестр існуе, але ў сеціве яго няма. Па правілах нібыта назвы вуліц спачатку даюцца па-беларуску і транслітэруюцца, але мая вуліца была названая за Саветамі, і, відавочна, не па-беларуску, бо транслітэрацыя з беларускай была б "миж", а не "между". Вось.)
lighty_stork: (tired)
Дзіўная справа. Я - істота рускамоўная, заўсёды жыла ў рускамоўным асяроддзі, калі спрабую размаўляць па-беларуску, вынікі сумныя. Але. Вынікі сумныя з боку лексікі, а фанетыка ў мяне больш-меней карэктная. Я думала, мы ўсе такія (ці амаль усе?), а тут слухаю чарговае апытанне, да людзей на вуліцы звяртаюцца па-беларуску, тыя спрабуюць адказваць па-беларуску, атрымліваецца натуральна трасянка - але ж трасянка з моцным рускім акцэнтам амаль ва ўсіх! Рь, чь, вось гэта, чаму так?
lighty_stork: (moderately thoughtful)
Разважанні Пажыццёвага і К пра адраджэнне беларускай мовы застаюцца неістотнымі, пакуль Пажыццёвы нічога не падпісаў. Бо ў яго ж рэгулярна сёння бузіна на гародзе, заўтра дзядзька ў хунце, паслязаўтра прадаў БелТрансГаз.
А, ён сустракаецца з лалалала? Дык можа і не збіраецца нічога падпісваць - можа ён грошай хоча, вось і пагражае: не дасі, маўляў, крэдыт - вернем гісторыю Беларусі па-беларуску, як у дзевяностыя.
Ранейшы сумны досвед сведчыць, што цяперашняе сур'ёзнае рэагаванне паўднёвых і ўсходніх суседзяў ня сведчыць ні пра што (акрамя маральнага аблічча і падступных планаў некаторых усходніх суседзяў).
А ўсё-ткі, мо яно неяк..?.....

Страх

Aug. 6th, 2014 08:27 pm
lighty_stork: (prapalityku)
...Где-то в конце весны сплела себе фенечку. Простенькую, детскую, восемь рядов крестиком, два цвета: жёлтая полоска, голубая полоска.
А шеф меня такой спрашивает: до тебя милиция не докопается?
Да нет, милиции пофиг, конечно.
Вот только то, что возможна сама постановка вопроса - а не станет ли милиция придираться из-за двухцветного браслетика без орнамента?... Ставьте нам диагноз.

(Я делаю вид "А что здесь такого?", я в глубине души боюсь. Иду по улице - хоть с новой, жёлто-голубой, хоть со старой, бело-красно-белой фенькой - и тихонечко, иррационально боюсь.

И когда очередное руссотуристо пишет, как распрекрасно у нас живётся без таджикских дворников, я вспоминаю о таком вот страхе.)





lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Как известно, некое светило гидрологии предложило выпить воду в киевском кране перекрыть мерсссским хохлам Днепр.
Отдельные то ли люди, то ли тролли то ли за деньги, то ли идейно одобряют и хлопают.
Вот безотносительно физической возможности, мнээээ, деяния, - Киев без воды не останется. Есть Сож, есть Березина, есть Припять. Воронежу Восточной Беларуси повезло бы меньше.
И они ещё недоумевают, почему их так не любят?
(или недоумевают тоже за деньги?)

Profile

lighty_stork: hubble photo (Default)
lighty_stork

December 2024

S M T W T F S
1234567
891011 121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags