lighty_stork (
lighty_stork) wrote2024-11-08 03:04 am
![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Entry tags:
(no subject)
Да геніяльнай ідзеі, што людства - зло, я дайшла, здаецца, гадоў у дзевяць. Потым спрабавала, вядома, думаць "па-даросламу", што гэта ня свет такі, а я з дэфектам, але... не, я, натуральна, з дэфектам, але свет, усё-ткі, менавіта такі. І калі мы ў пятым класе выціналі з паперы кветачкі і пісалі на пялёстках жаданні, дзяўчынка, якая напісала "Каб усё чалавецтва вокамгненна зьнікла" - яна мела рацыю.