lighty_stork: (tired)
Да геніяльнай ідзеі, што людства - зло, я дайшла, здаецца, гадоў у дзевяць. Потым спрабавала, вядома, думаць "па-даросламу", што гэта ня свет такі, а я з дэфектам, але... не, я, натуральна, з дэфектам, але свет, усё-ткі, менавіта такі. І калі мы ў пятым класе выціналі з паперы кветачкі і пісалі на пялёстках жаданні, дзяўчынка, якая напісала "Каб усё чалавецтва вокамгненна зьнікла" - яна мела рацыю.
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Відэа ў тэлеграме уніана: тры шчанюкі, мілыя лапусікі, віляючы кароткімі хвосьцікамі, ядуць мерцьвяка (ад якога ўжо хіба шкілет застаўся). Напісана, што труп расейскі, але, там ужо й не разабраць...
Вусьцішна неяк, і што ў гэтых сабакаў будзе з псіхікай?
Ой, зямля-зямля...
Ніколі мне не падабаліся жарцікі пра чарназём.
lighty_stork: (tired)
Тень - гэта дзяўчынка,
А Цень - гэта хлопчык,
І гэта неяк нязвыкла,
Бо гэта неяк не я.
У люстры нехта гуляе,
У шкле тралейбусным - марыць,
А я хаваюсь пад пылам,
Бо я згубіла імя
lighty_stork: (there)
Мяне не існуе.
Мяне не існуе.
Мне зноў і зноў кажуць, што мяне не існуе.
Бо я А, В і С, а А не існуе. В не існуе. С не існуе. Мяне няма-няма-няма.
Мяне зноў няма.
Я амаль не памятаю, што там былі за А, В і С. Не заўсёды памятаю апошняе І. Толькі вынік. Я часта помню толькі вынік, бо лянота ж памятаць спіс усіх гэтых А і Н, і ўсе ланцужкі ўсіх доказаў. Можа й была там дзе памылка? Ат не, варта толькі падумаць, што была, як мне ў чарговы раз кажуць, што мяне - не - існуе.