lighty_stork: hubble photo (puzzled)
На сайце белпошты канверт каштуе 5 капеек, марка - 60 капеек, а канверт з маркай - 74 капейкі
lighty_stork: (prapalityku)
Што яны людажэры - ведала.

Ня ведала, што настолькі.
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Тутбай піша чарговую "статыстыку" па вожыку. Тыповы мультылёг у каментах:
- Брэшуць!
(сведкі Пажыццёвага і кавідаскептыкі) - Вось бачыце, хвароба адступае!
- Ага, да выбараў зусім адступіць.
- Ага, калі так тэсты рабіць. У (мяне, кума, свата, брата) сімптомы сякія і такія, і па КТ пнеўманія, а тэст рабіць адмовіліся.
(сведкі Пажыццёвага і кавідаскептыкі) - Вой, ну ўжо навошта хвораму чалавеку тэсты, чым яны дапамогуць...
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Я цяпер хаджу ў краму недзе ў 21:00 - 22:00. Тады ў Гіппа дастаткова пуста, што падаецца мне больш бяспечным у сэнсе вожыка. У масцы хаджу, бо крыху памяншае верагоднасьць і трывожнасьць. Іншыя людзі ў краме збольшага ў масках, гэта таксама памяншае верагоднасьць і трывожнасьць. У чэргі, дарэчы, становяцца з дыстанцыяй, як належыць.

НуОК.

Спатрэбілася тут мне трапіць у аптэку, якая знаходзіцца ў "Мандарыне". Пайшла сярод дня. Па Мандарыне швэндаецца натоўп, у еўраоптаўскіх чэргах стаяць без дыстанцыі ўвогуле, без масак амаль усе.

То-бок, бурбалку - ілюзію, што людзі навокал збольшага сьцерагуцца - стварае нават такая простая рэч, як час, у які ты йдзеш у краму. Ня ведаю, ці залежыць яно ад крамы. Правяраць (зазіраць у Гіппа ў 19:00 пятніцы) ня буду.
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Пазванілі з паліклінікі, патрабавалі прыйсьці зрабіць флюраграму. Даводзілі, што там зараз нікога няма. Казалі, што хто баіцца вожыка - як раз і трэба зрабіць флюраграму.
lighty_stork: (tired)
дзесьці там яны ляжалі -
можа, год, а можа, дзесяць
дзесьці там іх расстралялі -
можа, нашы, можа, немцы
дзесьці там і застануцца,
верагодна - назаўсёды,
бо ужо не забудуюць,
і шукаць - ужо ня пойдуць

...бо ужо няма, каму


+3 )
Ну добра, добра, насамрэч я хадзіла не рэфлексаваць у настальгічна-дэпрэсіўнай меланхоліі, а грошы памяняць ля кск. Але мясціны там... у тым ліку - расстрэльныя (WWII).
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Говорят, они пробили новое дно.

Имею мнение, не оспоришь - дно было пробито в Бресте, но никто этого не заметил.

Іхняя закаханасць у НКУС - справа вядомая, і Курапаты для Пажыццёвага - гэта Пазьняк, а Пазьняка ён ненавідзіць. А ў Берасьці быў не НКУС, там ахвяры нацыстаў, і што - спынілі будоўлю? З-зараз, і шчэ штраф за "распространение печатных материалов нерекламного характера", каб вянкі несанкцыянаваныя да плота не цягаў.

Profile

lighty_stork: hubble photo (Default)
lighty_stork

December 2024

S M T W T F S
1234567
891011 121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags