lighty_stork: (prapalityku)
Пайшлі ваяваць суседа
Дзеля нейкай няяснай халеры;
Адмаўляліся бачыць,
Што ваюеце з адлюстраваннем;
Адмаўляліся бачыць,
Што самі - адлюстраванне
У брудным крывым люстэрку.

Атрымалі білет да пекла
(трэцяй класай).

А навошта вы гэта зрабілі,
халера ня ведае.
Чорт кажа - ён вас ня нёс.
lighty_stork: (lyric)
Недзе на крымскім масьце, імаверна,
Праз перагрэў запалала цыстэрна,
Праз перагрузкі пралёцік упаў...
Божанька Вовачку павіншаваў
lighty_stork: (tired)
Тень - гэта дзяўчынка,
А Цень - гэта хлопчык,
І гэта неяк нязвыкла,
Бо гэта неяк не я.
У люстры нехта гуляе,
У шкле тралейбусным - марыць,
А я хаваюсь пад пылам,
Бо я згубіла імя

Горад

May. 16th, 2017 09:57 pm
lighty_stork: (prapalityku)
Жыў-быў горад на памежжы,
На падвоеным памежжы,
Не пашэнціла яму:
Сем разоў яго палілі,
Потым тройчы разбамбілі,
Аднавілі ў брыдкім стылі,
І жывуць.
(Нібы - жывуць)

Жыў-быў горад. Кроў сцякала
Па трох рэках аж да мора.
Пяць стагоддзяў кроў сцякала,
А пасля пайшла вада.
Тут ня ўсе вакол жывыя,
І сама я нежывая.
Мы ў дамку! Мы ў дамавінцы!
...Толькі б не знайшла бяда.