
Мне далі новы камп'ютар!
Такі, навюсенькі-навюсенькі, фірмовы-фірмовы, ўвесь Lenovo, і монік, і мышка з клавай. Сістэмнік нейкі малы, затое, з ручкай і чырвонай палоскай. PM яго адразу анатамаваў. Відэакарта ўбудаваная, БС ці то на 250 Вт, ці то шчэ што, слабы. Вінда там нейкая стаяла, вычварэнская - дзесятка. Нядоўга. Хвілін дваццаць. Пакуль флэшку рабілі.
І паставілі мы Ubuntu, 14, бо company policy. І ўбачылі, што акрамя 800 на 600 варыянтаў няма. Бо драйвера няма.
Потым я паспрабавала паставіць драйвер, не атрымалася.
Потым PM дагугліўся, што гэтае занадта новае і прасунутае жалеза падтрымліваецца ядром ад 4.7, а ў мяне 3.2.
Паставілі ядро 4.9. Зрабілася прыгожа. Сталі ставіць софт паводле company policy. Софт не ўсталёўваецца, то бок, не кампілюецца, бо зроблены пад больш старое ядро. Пагуглілі. Ў кагосьці відэакарта працуе на 4.4. Паставілі 4.4, софт скампіляваўся, але не запусціўся. Пачыталі афіцыйны форум. Зразумелі, што на 4.4 яно не працуе. Паставілі 3.19. Драйвер відэа ёсць, софт працуе, company policy вытрымана!
...Але ў некаторых праграмах пракрутка выклікае такі сабе візуальны эфект... артэфакт... абракадабра, карацей, на экране з'яўляецца
{ я потым праверыла - з'яўляецца і на ядры 4.4. Паспрабавала тры кабелі і два монікі. Не, вінныя або відэакарта, або драйвер.
калега В. лічыць, што ва ўсім вінны Oracle, які сапсаваў джаву (бо пракрутка псуецца ў джавакарыстальніках - тэрмінал ня глючыць). Але калега В. проста ня любіць Oracle, і не тое, каб я не разумела калегу В. пасля таго, як тыдзень усталёўвала на Centos-віртуалку OEM... божачкі, а датабазу на Салярыс? Гэтай падлюцы не хапала, бачце, 26 байтаў у свопе!!! І што, яна адразу папрасіла "столькі-та RAM і столькі-та swap?" Неее, "RAM - ОК, swap - мала, павялічце ўдвая... а цяпер павялічце kernel parameter shared memory. І RAM. У пяць разоў. А цяпер мне зноў мала swap, трэба палову ад RAM, дай 8Гб. Не, гэта ня тыя 8ГБ, яшчэ 26 біт не хапае, не дадасі - інсталявацца адмаўляюся" }
А. Дык вось. Дык вось, паставіць знешнюю відэакарту нельга, бо company policy і блок сілкавання ўсё роўна не цягне. І вось якога чорта яны тое прасунутае жалеза закупілі...