lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
...А насамрэч жа высвятляецца, усё гэтае "умом россію не понять" і іншая загадкавая руская душа - ніфіга не панты, а самая што ні ёсьць праўда.
Бо сапраўды - без дужа спецыяльнай кваліфікацыі і сталёвых нерваў зразумець, як! можна! быць! такімі! @^&%№! не атрымліваецца.
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Пабачыла ў лакальных навінах фразу: "интенсивное образование ямочности"
lighty_stork: (prapalityku)
...Хммм.
Ведаючы нашых талерантных беларусікаў, а average lkšnk supporter is even less tolerant than сярэдні беларусік у вакууме, рэакцыя на оцего ось розп'ят... укрыж... забітага мігранта ў майточках сярод lkšnk supporters будзе "who cares".
Average lkšnk opponent, myself included, зрэагуе ў стылі "LOOOL! Рашн прапаганда detected! И мальчики распятые в глазах! Пла-ги-ат! Пла-ги-ат!.."
(ну, або зноў "who cares" - у нас таксама талерантненькіх хапае)
Ну і нафіга тады гэта было?..
(...мова, якой думаеш, казалі яны...)

Belsat

Jun. 4th, 2021 01:15 am
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Выпешчаная пані сядзіць сабе ў бяспецы і разважае, хто герой, а хто слабак...
Хай бы найшаноўнейшая пані дырэктарка прыехала ў Менск ваенкорам, га?

(не, дырэктарка Белсату ўжо рабіла нейкую фігню, але я вырашыла адыйсьці ад мадэлі "Я помню - была фігня" і пачынаць складаць спісы. Значыцца, трэцяга чэрвеня, пабачыўшы відэа катаванага вязьня, дзе ён выказвае глыбокую павагу да Пажыццёвага, пані Агнешка Рамашэўска паклала пальчыкі на клавіятуру і зрабіла ў фэйсбучыку допіс...)
lighty_stork: (lyric)
Наўкола пачынаюць лятаць плёткі, нібыта гэтыя рэкамендуюць установам рабіць навагодняе аздабленьне ў бела-блакітных колерах.
...Не, ну я разумею, што накляпаць сьцягоў Вейшнорыі будзе крыху складаней, чым БЧБ, бо тут проста палоска, а там яшчэ трэба маляваць жоўты крыжык у сярэдзіне, але, прабачце, яны бачылі, з чым фатаграфуюцца шведка і фестываль? Я не кажу пра Менск, Менск недасяжны ў сваёй неймавернасьці, я пра нашае балота.
Карацей, трэба купіць блакітнага атласу. На крыжык, калі што, кавалак белага пафарбую.
lighty_stork: (prapalityku)
...Гэтае пачуцьцё, калі бачыш артыкул на тут-бай, рукі аж свярбяць пракаментаваць - а НЕЛЬГА!
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Па чутках, сёння ў Менску амап каранаваў вора ў беззаконьні Сашу Тры Адсоткі.
lighty_stork: (prapalityku)
Закону болей няма. Нават ілюзіі закону болей няма. Мне страшна.

...Была такая добрая дзіцячая кніжка ў чацьвёртым, здаецца, класе, і там у прадмове было - "Ніколі не забудзем, нікому не даруем". Пераклікаецца.
lighty_stork: (prapalityku)
З каментаў у фэйсбуку:
"Я помню, как задерживали меня в 2003м году. "Ирина Витальевна, пройдемте с нами. Нам нужно установить вашу личность"." (с) Ірына Макавецкая, журналістка

(гэта яны ўчора журналістаў нахапалі)
lighty_stork: (prapalityku)
20 безработных угалоўнікаў подла са спіны ізбілі нажамі і заточкамі мальчыка міліцыанера ў майточках. Я сам славянін, рускі чалавек, ваенны...

Што ён вярзе, божжа мой...
lighty_stork: (prapalityku)
Не, я ведаю, што яны мярзотнікі і навалач, але як, як можна быць такімі доўбнямі?! Самі сабе у нагу страляюць і магілу капаюць. Сістэматычна.

Цяпер, значыць, "Произошедшее с водой в Минске не форс-мажор, а рядовая, штатная ситуация, которая вышла на такой уровень только потому, что в стране проходят выборы. Об этом заявил журналистам замглавы Администрации президента".

Перад гэтым было тры дні "вада добрая, паказнікі ў норме ==> паказнікі ў норме, але вы яе пакуль ня пейце ==> мы яшчэ ўчора ўсё адрамантавалі".

Перад гэтым было "Людзі лянуюцца дыхаць, а мы іх вучым. І ўвогуле - а чаго яны хацелі, псіхоз11, трактар лечыць".

Зноў жа, Гомельскі Флагшток, з прыквеламі ("Залатая Прыбіральня", "Залатая Прыбіральня-2", "Ганак Выканкама", "Плітка на Савецкай") і сіквеламі ("Новы Будынак Суда"). Або закон пра дармаедаў. Але там хоць зразумела, што трэба грошы ўкрасьці. Ці адабраць.

А вось тут, дзе проста трэба было сказаць іншыя словы, робячы ўсё тое самае - навошта?

Навошта яны злуюць і правакуюць уласны электарат? Каб калі, крый божа, імі ўпрыгожаць ліхтарныя слупы, можна было сказаць "А чаго яны хацелі?"
lighty_stork: (prapalityku)
Як мы ведаем з класікі, кожны беларус мае дзьве душы.

Таму адзіночны пікет у выкананні беларуса аўтаматычна ператвараецца ў масавае мерапрыемства. Можна штрафаваць адразу, не падсылаючы дадатковага шуняўку ці цітушку. Між іншым, эканомія дзяржсродкаў.
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Ці ёсць трыста ёлупаў з белымі шарыкамі на цэнтральнай плошчы масавым мерапрыемствам?
А яны яго ў выканкаме зацьвердзілі, га?
А што там учора казаў пан Шуневіч?

Не, ну зразумела, вось каб яны галубоў кармілі... ці з бчб які самотны дзядок ішоў...
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
According to either PocketBook, or their belarusan importer (нейкае СДЛистри), чыталка "не предназначена для использования лицами с пониженными физическими, чувственными или умственными способностями (...) если они не находятся под контролем или не проинструктированы лицом, ответственным за их безопасность"

Тут прапушчаны рускі мат.

То бок, калі нехта без нагі - чыталкай карыстацца ўжо нельга? Ці што?
lighty_stork: hubble photo (Default)
глядзіш на шыльды... "Магазин электронных парогенераторов", "Магазин укрепления семьи"... РБ такая РБ.
lighty_stork: (prapalityku)
Ў дачыненні да сённяшняга выступу прадстаўніка расеі ў ААН: карціць цытаваць Лаўрова. Але ж трэба ўстрымлівацца, я ж не расейскі дыпламат)))

(да гэтага)

Profile

lighty_stork: hubble photo (Default)
lighty_stork

December 2024

S M T W T F S
1234567
891011 121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags