lighty_stork: hubble photo (puzzled)
Ёсьць, усё-ткі, нешта глыбока нездаровае ў тым, як звычайным рэчам (напрыклад, блакітным нагавіцам са шчыльнай бавоўны) навешваюць на роўным месцы то сакральны, то дэманічны сэнс. А гэта проста зручныя нагавіцы, можна ў лес схадзіць, ці ў краму, ці на канцэрт.

(Гэта ў нашага пакалення, як высьвятляецца, смузі - "шык". Пайсьці мо ў бядронку шыкануць на дзесяць злотых?)
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Тыпа свіціла:
"згодна з большасьцю міжнародных рэкамендацыяў вакцынацыя ад ковіда бла-бла, трэба бустэр бла-бла-бла, ну, найбольш рэкамендаваныя вакцыны у нас адсутныя як клас, ну, вось, наступная катэгорыя ў нас ёсць, то ўсе йдзіце рэвакцыноўвацца", а што нават з той "наступнай катэгорыі" ёсць зусіііім ня тыя вакцыны, якія даследаваліся "большасьцю міжнародных", дык гэта змоўкні, гнюсны антываксер!
lighty_stork: (prapalityku)
"Жыў-быў у глухім закутку харошы рускі мальчык. Жыў ён бедна, працы ніякай не было, і пайшоў ён у армію на кантракт, бо іншага выйсьця ня меў. Днямі пазваніў родным, што пару тыдняў сувязі ня будзе, бо кудысьці пераводзяць ненадоўга... а іх павезлі ва Украіну. Ну й зрабілі з яго ...зусім харошага рускага. Ва ўкраінскім сэнсе тэрміна".

"Жыў-быў добры беларускі хлопчык. Размеркавалі яго ў глухі закуток, плацілі сто баксаў за дзьве стаўкі, працы іншай не было, і паехаў он у Польшчу на заробкі, бо іншага выйсьця ня меў. Туды-сюды, "у Польшчы праца заўсёды ёсць", тут вайнушка, жонцы збрахаў, што едзе валанцёрыць, вярнуўшыся з першага выезда, прызнаўся, што ў ЗСУ парамедыкам..." зычыць добраму беларускаму хлопчыку пражыць яшчэ сто год

"Жыў-быў добры беларускі хлопчык. Жыў у райцэнтры, працы ніякай не было, і паехаў он у рашку на заробкі, бо іншага выйсьця ня меў. Потым вярнуўся (і нават жывы), круціўся-круціўся, тут вайнушка, і цяпер яго абвінавачваюць у падпале нейкай скрыні ля чыгункі..."

"Жыў-быў у глухім закутку харошы беларускі мальчык. Жыў ён бедна, працы ніякай не было, і пайшоў ён у міліцыянты, бо іншага выйсьця ня меў..." цьху, не атрымаецца з мяне прапагандысткі: сама тэзу прыдумаю - сама і контрпрыклад знайду...
lighty_stork: (prapalityku)
...Хммм.
Ведаючы нашых талерантных беларусікаў, а average lkšnk supporter is even less tolerant than сярэдні беларусік у вакууме, рэакцыя на оцего ось розп'ят... укрыж... забітага мігранта ў майточках сярод lkšnk supporters будзе "who cares".
Average lkšnk opponent, myself included, зрэагуе ў стылі "LOOOL! Рашн прапаганда detected! И мальчики распятые в глазах! Пла-ги-ат! Пла-ги-ат!.."
(ну, або зноў "who cares" - у нас таксама талерантненькіх хапае)
Ну і нафіга тады гэта было?..
(...мова, якой думаеш, казалі яны...)

Belsat

Jun. 4th, 2021 01:15 am
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Выпешчаная пані сядзіць сабе ў бяспецы і разважае, хто герой, а хто слабак...
Хай бы найшаноўнейшая пані дырэктарка прыехала ў Менск ваенкорам, га?

(не, дырэктарка Белсату ўжо рабіла нейкую фігню, але я вырашыла адыйсьці ад мадэлі "Я помню - была фігня" і пачынаць складаць спісы. Значыцца, трэцяга чэрвеня, пабачыўшы відэа катаванага вязьня, дзе ён выказвае глыбокую павагу да Пажыццёвага, пані Агнешка Рамашэўска паклала пальчыкі на клавіятуру і зрабіла ў фэйсбучыку допіс...)
lighty_stork: hubble photo (Default)
"Исход атаки Роскомнадзора на Twitter полностью повторил первую атаку на Telegram:
упал крупнейший в России провайдер Ростелеком;
упали сайты Госдумы и Кремля;
упал сайт Роскомнадзора;
упал сайт правительства;
упал сайт МВД;
упал сайт Следкома."
(з каментароў да https://www.facebook.com/Liliya.Akhremchyk/posts/3795156617265565)
(не хапае толькі радка "Twitter працуе" - тады было б зусім сьмешна)
lighty_stork: hubble photo (puzzled)
...Тут у "НН" навіна была (не-не-не, я не чытаю НН! Я рэпост убачыла!), нібыта ў Берасьці аўтамабільны злодзей абкрадаў сабе машынкі на стаянцы, бачыць - бусік. Паторгаў дзьверцы, а тыя і расчыніліся, а там фаш... карн... істоты. Ну і паехаў у РАУС, а рэчы, якія перад тым паспеў з легкавушкі скрасьці, назаўтра уладальніцы вярнулі.

...Не, ну нармалёвая сітуацыя: бусік с амапам стаіць сабе на стаянцы, у гэты час побач абкрадаюць машынкі, who cares...
lighty_stork: (there)
Шчучыншчына, Шчучыншчына-а,
Шчучыншчына, Шчучыншчына, Шчучыншчына-а,
ўмыкае цяжкую артылерыю
Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-ад Крэвам сьцямне-е-ела, і першая зорка ўзыйшла, зусім малада-а-ая...
lighty_stork: (lyric)
Оце ось:


"Поверніть нам
Наші пороги!"

Першая думка была - "яны ж там усе мёртвыя!" Наогул усе: і ў інструменталках, і ў "Чарнаморцы". І ня проста мёртвыя, а неспакойныя, непрыязныя, ледзьве не варожыя мерцьвякі. Страшныя. Ня нашы, чужыя.

А потым пайшла я чытаць вікіпедыю, каб зразумець усялякія адсылкі, і хто ўсе гэтыя людзі.

"З вибухом повстання у Польщі (1794) два козацькі полки під проводом Чепіги було відряджено до війська Миколи Рєпніна та графа Олександра Суворова. За участь у штурмі варшавського передмістя Праги Чепігу було нагороджено орденом Святого Володимира 2-го ступеня."

"Ковила та глина, камінь-хрест…
Ковила та глина!.."
lighty_stork: hubble photo (puzzled)
PayPal. Такія сур'ёзныя людзі, міжнародная сістэма, грошы перанакіроўваюць - а тэлефон пры рэгістрацыі давялося пазначаць як хатні, але з нумарам ад мабільніка. Бо калі пазначыць мабільнік як мабільнік, у яго "unrecognized format".
(І мяркуючы па тым, што лайфхак я знайшла ў абмеркаваннях на іхняй афіцыйнай старонцы падтрымкі... шо, індыйскі аутсорс? Д-дэвелаперы)

З іншага боку, тое, што я ведаю пра IBM...
lighty_stork: (prapalityku)
З каментаў у фэйсбуку:
"Я помню, как задерживали меня в 2003м году. "Ирина Витальевна, пройдемте с нами. Нам нужно установить вашу личность"." (с) Ірына Макавецкая, журналістка

(гэта яны ўчора журналістаў нахапалі)
lighty_stork: (prapalityku)
Беларуская версія загалоўка на сайце Нашай Нівы: "Сокалы скінулі мёртвую мыш пад ганак ЦВК"

Расейская версія загалоўка на сайце Нашай Нівы: "Соколы сбросили мёртвую крысу у входа в ЦИК". Ну добра, што не капібару.

(празаічная версія - дарослыя птушаняты ў паветры палёўку дзялілі, але ня будзем так паглыбляцца)
lighty_stork: (prapalityku)


(Відэараду апошніх куплетаў бракуе пэўнай колькасьці спадароў з чынавенства, БТ і СБ - яны там дужа пасавалі б)

...Але ёсьць тут адно маленькае "але": "Калыма".

Ці баялась я, Лайці, Калымы? Не, бо калі я дазналася пра тую Калыму, гэта была іншая краіна. Або страшныя гісторыі з мінулага краіны маёй (ну, калі вязнямі былі і людзі, і, уласна, зямля)... так, панесла ў пафас, спыніся. За мяжой гэта было, хоць ты абглядзіся расейскім тэлебачаннем.

Нуок, паэт старэнькі, ягонае юнацтва прыпала на часы, калі Калыма была актуальная. А спевакі жа плюс-мінус маё пакаленне, не?

І драпае, драпае ўспрыяцце гэтая Калыма, больш за выбар мовы драпае. Бо з мовай мы - расейскамоўныя беларусы, а з Калымой - наўпрост расейцы.
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
Тутбай піша чарговую "статыстыку" па вожыку. Тыповы мультылёг у каментах:
- Брэшуць!
(сведкі Пажыццёвага і кавідаскептыкі) - Вось бачыце, хвароба адступае!
- Ага, да выбараў зусім адступіць.
- Ага, калі так тэсты рабіць. У (мяне, кума, свата, брата) сімптомы сякія і такія, і па КТ пнеўманія, а тэст рабіць адмовіліся.
(сведкі Пажыццёвага і кавідаскептыкі) - Вой, ну ўжо навошта хвораму чалавеку тэсты, чым яны дапамогуць...
lighty_stork: hubble photo (Default)
Десять монахов не верили в ковид: и вот их только девять, а один в земле лежит.
Девять монахов храм закрыть не смели: но утром восьмеро из них девятого отпели.
Восемь монахов лобзали образок: еще один откинулся, а семь сказали "ок".
Семеро монахов сели в трапезной поесть: но скорая приехала, и их осталось шесть.
Шестеро монахов шли обедню отправлять: но после литургии их осталось только пять.
Пятеро монахов освящали куличи: четверо здоровы, одного в гробу ищи.
Четверо монахов вновь решили послужить: и трое вроде ничего, а брату их не жить.
Трое монахов ушли на крестный ход: вернулись двое, а один на кладбище живет.
Двое монахов в свои кельи убежали: с утра один еще был жив, второго ж в морг забрали.
Последний монах в реанимации лежит: согласно томограмме, он уверовал в ковид.

(c) Thomas Cranmer
lighty_stork: "Улюбёная" птушка (evil)
У нядобрых суседзяў нейкая доктарка "выпала із окна" проста пад час нарады. І яшчэ нейкі доктар "выпал із окна" таксама на працоўным месцы.

Вось так вось узялі, і выпалі. Відаць, на драбіны палезлі фортку пад столлю закрыць.
lighty_stork: hubble photo (Default)
Ну, русский вариант я не слышала, но вот в оригинале послушала - чёт как-то уныло, не зацепило и не прицепилось. Имхо, залипучесть этой песенки несколько преуведзьмару-у дайце талер, адсыпце дукатаў, адсыпце дукатаў уо-о! Ведзьмару дайце талер, за добрае платааааааа...

https://www.instagram.com/tv/B7gNxI6JzWS/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
lighty_stork: (prapalityku)
Гэтым разам Гедройць быў ціхі-мірны (ну, дакладна, без выразнага скандалу). Я неяк не звярнула ўвагі (і шчэ добра, што не вырашыла, што яны там пакрысе робяцца цывілізаванейшымі) - а трэба было насьцярожыцца, бо люба світобудова падарункаў ня робіць.

Ну і вось. Вышел Паша из тумана...
lighty_stork: (there)
А вось мела б я коціка, можна было б яго перапісаць.

Profile

lighty_stork: hubble photo (Default)
lighty_stork

December 2024

S M T W T F S
1234567
891011 121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags