lighty_stork: (prapalityku)
[personal profile] lighty_stork
"Жыў-быў у глухім закутку харошы рускі мальчык. Жыў ён бедна, працы ніякай не было, і пайшоў ён у армію на кантракт, бо іншага выйсьця ня меў. Днямі пазваніў родным, што пару тыдняў сувязі ня будзе, бо кудысьці пераводзяць ненадоўга... а іх павезлі ва Украіну. Ну й зрабілі з яго ...зусім харошага рускага. Ва ўкраінскім сэнсе тэрміна".

"Жыў-быў добры беларускі хлопчык. Размеркавалі яго ў глухі закуток, плацілі сто баксаў за дзьве стаўкі, працы іншай не было, і паехаў он у Польшчу на заробкі, бо іншага выйсьця ня меў. Туды-сюды, "у Польшчы праца заўсёды ёсць", тут вайнушка, жонцы збрахаў, што едзе валанцёрыць, вярнуўшыся з першага выезда, прызнаўся, што ў ЗСУ парамедыкам..." зычыць добраму беларускаму хлопчыку пражыць яшчэ сто год

"Жыў-быў добры беларускі хлопчык. Жыў у райцэнтры, працы ніякай не было, і паехаў он у рашку на заробкі, бо іншага выйсьця ня меў. Потым вярнуўся (і нават жывы), круціўся-круціўся, тут вайнушка, і цяпер яго абвінавачваюць у падпале нейкай скрыні ля чыгункі..."

"Жыў-быў у глухім закутку харошы беларускі мальчык. Жыў ён бедна, працы ніякай не было, і пайшоў ён у міліцыянты, бо іншага выйсьця ня меў..." цьху, не атрымаецца з мяне прапагандысткі: сама тэзу прыдумаю - сама і контрпрыклад знайду...
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

lighty_stork: hubble photo (Default)
lighty_stork

December 2024

S M T W T F S
1234567
891011 121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags