2015-08-01

lighty_stork: (there)
2015-08-01 10:27 pm

Выбар паміж злучнікам і займеннікам

А ўранку мы сыдзем.
Ці ў пекла?
Ці ў вырай?
Ці зноў у жыццё?
...А мо ў небыццё?..
Мы знікнем. Магчыма, сляды застануцца
І нешта для тых, хто захоча вярнуцца.


...Аднойчы мы сыдзем.
Хто ў пекла, хто ў вырай,
Хто зноў у жыццё,
А хто ў небыццё -
І хтосьці па веры сваёй атрымае,
А хтосьці сам возьме - што пажадае.