lighty_stork: (prapalityku)
lighty_stork ([personal profile] lighty_stork) wrote2018-03-16 11:42 pm
Entry tags:

Напярэдадні

Канцэрт (перамога! - не, здрада і калабаранцтва) ці шэсце (здрада і попГапон - не, перамога, уладанасбаіцца)?..
(Палітык П фатаграфаваўся з палітыкам С, а той лукамолец! Здрадаааа)
Мазыр ці Менск? (здрада за грошы! перамога і распаўсюд на правінцыю!)
У 93 ўсе так святкавалі перамогу, што з дошкай атрымалася татальная здрада. Ёсць верагоднасць, што зараз з дошкай будзе перамога.
Палітвязень ці не палітвязень? (тут не дыхатамія з-п, тут проста сварка)
---
У Гомлі ўсё проста і традыцыйна, нават нагоды для сваркі няма: пакуль цэнтральная ўлада хрумсціць смажаную кукурузу, нашы чарговы раз прадэманстравалі рэптылёідную сутнасць. Здрада прадказальная, нецікава.
---
Можа, беларускае радовішча з-п і бяднейшае за ўкраінскае, але сёе-тое ў запасах маем.