lighty_stork (
lighty_stork) wrote2020-07-07 11:04 pm
![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Entry tags:
Моцная рэч! Але...
(Відэараду апошніх куплетаў бракуе пэўнай колькасьці спадароў з чынавенства, БТ і СБ - яны там дужа пасавалі б)
...Але ёсьць тут адно маленькае "але": "Калыма".
Ці баялась я, Лайці, Калымы? Не, бо калі я дазналася пра тую Калыму, гэта была іншая краіна. Або страшныя гісторыі з мінулага краіны маёй (ну, калі вязнямі былі і людзі, і, уласна, зямля)... так, панесла ў пафас, спыніся. За мяжой гэта было, хоць ты абглядзіся расейскім тэлебачаннем.
Нуок, паэт старэнькі, ягонае юнацтва прыпала на часы, калі Калыма была актуальная. А спевакі жа плюс-мінус маё пакаленне, не?
І драпае, драпае ўспрыяцце гэтая Калыма, больш за выбар мовы драпае. Бо з мовай мы - расейскамоўныя беларусы, а з Калымой - наўпрост расейцы.