(no subject)
Dec. 26th, 2007 07:45 amПа вельмі вузкай вуліцы Сасновай
Павольна поўз падвоены Ікарус.
Ён вез кудысьці купку пасажыраў
(памерамі з маленечкі натоўп).
А да яго ў ліхтарным змроку ранка
Падпоўз другі падвоены Ікарус.
Было там пасажыраў крыху меней,
Але (з нагоды ранка) шмат таксама.
І вось, на вузкай вуліцы Сасновай
Другі аўтобус абганяе першы!
І так мяне відовішча зьдзівіла,
Што вось... пішу.
Павольна поўз падвоены Ікарус.
Ён вез кудысьці купку пасажыраў
(памерамі з маленечкі натоўп).
А да яго ў ліхтарным змроку ранка
Падпоўз другі падвоены Ікарус.
Было там пасажыраў крыху меней,
Але (з нагоды ранка) шмат таксама.
І вось, на вузкай вуліцы Сасновай
Другі аўтобус абганяе першы!
І так мяне відовішча зьдзівіла,
Што вось... пішу.