(no subject)
Apr. 24th, 2017 06:34 pmСёння ўранку на Гандлёвым было вельмі шмат людзей на прыпынку (у накірунку з горада). Я спачатку падумала, "авой, адкуль столькі дачнікаў", а цяпер дайшло, што гэта ж Рандаўка ў тым баку.
(У большасьці сёння выхадны, бо перанос на 29е, таму палова Гомеля трэці дзень рыхтуецца да заўтрашняга)
(мама кажа, што ўдзень на Рэчыцкай шашы за горадам была пробка. На Рэчыцкай шашы! Дзе тры паласы ў кожны бок!)
...што можна сказаць пра народ, у якога галоўнае нацыянальнае свята - пайсці на могілкі ладзіць застолле з нябожчыкамі?..
Нешта, напэўна, можна, і нешта з гэтага ўсяго вынікае.
(я вось не памятаю - малая была, і калі ўсё адбывалася, і калі абмяркоўвалася па гарачых шчэ слядах - але з чаго-з чаго там пачыналася напрыканцы 80х? Не з могілак, не?)
(І таму, нас нібыта няма - а нібыта ўсё-ткі ёсць. У кожнага з нас адна рука і адна нага, і адно вока, і як гэта мы дагэтуль жывыя?..)