Пра фаўну навакольля, сакавік-красавік
Apr. 11th, 2020 10:10 pmЛёнька бегаў лясамі-палямі. Убачыў дзьвюх казуль. Казулі не звярнулі на яго ўвагі.
Лёнька бегаў лясамі-палямі. Яму перабег дарогу лось, але, магчыма ласіха. Ласіха Лёньку праігнаравала.
Лёнька бегаў лясамі-палямі. Ля Прыбара за ім пагналіся козы. Не забадалі.
З месяц таму ішла ўздоўж РШ, насупраць гаю ля Сасонніка. У бярозе (ці гэта клён? а мо, ліпа...) сярод галін нейкае драпежнае зігзагамі ганяла вераб'я. Потым ухапіла, села на вярбу адпачыць, дазволіла сябе разгледзець, узнялася і з вераб'ём у кіпцюрах паляцела ў накірунку Сасонніка. Здаецца, малы ястраб. Ці пустальга. Ці яшчэ нейкі родзіч. Такое, невялікае, памерам мо з худую каўку ці веееельмі худога галуба.
Дарэчы, на лецішчы пайшла ўздоўж ракі на поўдзень і ў вербалозах бачыла сляды дзейнасьці бабра. Ууу, караед!
Апдэйт: Лёнька бегаў лясамі-палямі, сустрэў аленя. Алень зьвярнуў на яго ўвагу.