Пра бурбалкі
May. 27th, 2020 12:47 amЯ цяпер хаджу ў краму недзе ў 21:00 - 22:00. Тады ў Гіппа дастаткова пуста, што падаецца мне больш бяспечным у сэнсе вожыка. У масцы хаджу, бо крыху памяншае верагоднасьць і трывожнасьць. Іншыя людзі ў краме збольшага ў масках, гэта таксама памяншае верагоднасьць і трывожнасьць. У чэргі, дарэчы, становяцца з дыстанцыяй, як належыць.
НуОК.
Спатрэбілася тут мне трапіць у аптэку, якая знаходзіцца ў "Мандарыне". Пайшла сярод дня. Па Мандарыне швэндаецца натоўп, у еўраоптаўскіх чэргах стаяць без дыстанцыі ўвогуле, без масак амаль усе.
То-бок, бурбалку - ілюзію, што людзі навокал збольшага сьцерагуцца - стварае нават такая простая рэч, як час, у які ты йдзеш у краму. Ня ведаю, ці залежыць яно ад крамы. Правяраць (зазіраць у Гіппа ў 19:00 пятніцы) ня буду.