Чаму яны такія тупыя?..
Jun. 26th, 2020 09:55 pmНе, я ведаю, што яны мярзотнікі і навалач, але як, як можна быць такімі доўбнямі?! Самі сабе у нагу страляюць і магілу капаюць. Сістэматычна.
Цяпер, значыць, "Произошедшее с водой в Минске не форс-мажор, а рядовая, штатная ситуация, которая вышла на такой уровень только потому, что в стране проходят выборы. Об этом заявил журналистам замглавы Администрации президента".
Перад гэтым было тры дні "вада добрая, паказнікі ў норме ==> паказнікі ў норме, але вы яе пакуль ня пейце ==> мы яшчэ ўчора ўсё адрамантавалі".
Перад гэтым было "Людзі лянуюцца дыхаць, а мы іх вучым. І ўвогуле - а чаго яны хацелі, псіхоз11, трактар лечыць".
Зноў жа, Гомельскі Флагшток, з прыквеламі ("Залатая Прыбіральня", "Залатая Прыбіральня-2", "Ганак Выканкама", "Плітка на Савецкай") і сіквеламі ("Новы Будынак Суда"). Або закон пра дармаедаў. Але там хоць зразумела, што трэба грошы ўкрасьці. Ці адабраць.
А вось тут, дзе проста трэба было сказаць іншыя словы, робячы ўсё тое самае - навошта?
Навошта яны злуюць і правакуюць уласны электарат? Каб калі, крый божа, імі ўпрыгожаць ліхтарныя слупы, можна было сказаць "А чаго яны хацелі?"